Пт, 29.03.2024, 08:33
Приветствую Вас Гость | RSS

Главная | | Регистрация | Вхід
Меню сайту
Календар
Telegram
Telegram-канал Стадіонні новини:

Пошук
Актуальне
Будівництво
Чтиво
Статистика

Онлайн всього: 7
Гостей: 7
Користувачів: 0
Технології
Проекти
stadiums.at.ua
Главная » 2019 » Лютий » 24 » Калі на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе мітынг апазіцыі на Дзень Волі, ці перажыве гэта газон?
11:44
Калі на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе мітынг апазіцыі на Дзень Волі, ці перажыве гэта газон?

Мінскі стадыён «Дынама» менш за год як адкрыўся пасля рэканструкцыі, а ўжо стаў жудасна запатрабаваным. Акрамя Еўрапейскіх гульняў на арэне выступяць рэпер Макс Корж і вядомы поп-спявак Аляксандр Саладуха. І гэта не ўсё. Тут жа хочуць правесці і Дзень Волі.

У студзені стала вядома, што арганізатары адправілі заяўку ў Мінгарвыканкам. У кіраўніцтве стадыёна адразу ж заявілі, што на арэне непажадана праводзіць неспартыўныя мерапрыемствы, бо яе рыхтуюць да Еўрапейскіх гульняў. Тым не менш адзін з арганізатараў свята Павел Белавус заявіў, што яго каманда чакае адказу ад Мінгарвыканкама.

На мінулымі тыдні сітуацыя стала яшчэ больш цікавай: Аляксандру Саладуху дазволілі правесці канцэрт на «Дынама» 1 мая – за паўтара месяца да гульняў. Пры гэтым Дзень Волі святкуюць 25 сакавіка.

Каб высветліць, як разгортваюцца падзеі вакол арэны, аўтары блога «Зямля пад белымі крыламі» звярнуліся да кіраўніка «Арт-Сядзібы» і Symbal.by Паўла Белавуса.

– Месяц таму вы казалі, што чакаеце адказу ад Мінгарвыканкама. Зараз нешта змянілася?

– Па факце не змянілася. Пакуль мы чакаем адказу: ні пазітыўнага, ні адмоўнага яшчэ не атрымалі. З апошніх размоў з прэс-сакратаркай «Дынама» – яна казала гэта і ў медыя – я зразумеў, што яны [кіраўніцтва арэны] нам не адмаўляюць, але і не дазваляюць, бо няма рашэння горада. Як і казаў, адказ будзе за горадам, бо стадыён цалкам падпарадкоўваецца Мінгарвыканкаму.

Пакуль чакаем адказу. Спадзяемся, што атрымаем яго да канца лютага. У мінулым годзе нам адказалі ў першых чыслах сакавіка.

Раней былі сітуацыі, калі наогул адказвалі за пяць дзён да запланаваных мерапрыемстваў. Ясна, што адказ за пяць дзён нас задавальняць не будзе. Але мы разлічваем, што, прынамсі, у лютым сітуацыя вызначыцца. 

– Некалькі месяцаў таму на «Дынама» праводзіліся нейкія відэаздымкі. Пасля футбалісты скардізіліся на газон. Што вы можаце зрабіць, каб гэта не паўтарылася пасля Дня Волі ?

– Калі ў мяне была размова з намеснікам кіраўніка стадыёна, я ўздымаў гэтае пытанне: мы хочам правесці [мерапрыемства так], каб задзейнічаць сектары і поле. Ён сказаў, што ў іх ёсць такая магчымасць: адмысловым пакрыццём закрываецца поле і ўсе дарожкі.

Я так разумею, што яны ўжо яго закупілі. Наколькі разумею, тут робіцца тое ж самае, што і на «Мінск-Арэне», калі там адбываюцца буйныя фестывалі. На «Дынама» нам сказалі, што толькі гэтыя працы будуць каштаваць каля дзевяці тысяч даляраў.

Прынамсі, я ўздымаў гэтае пытанне – сказалі, што такая магчымасць ёсць. Наколькі я разумею, калі б яе не было, ужо б не дазвалялі і не прадавалі квіткі на Макса Каржа. Там таксама будзе танцпляц. Я так разумею, пакрыццё і гэтае абсталяванне ў стадыёна ёсць, таму праблем быць не павінна. 

Я так разумею, што, калі праводзіліся здымкі, яны гэтага не рабілі [не закрывалі поле і дарожкі], бо гэта даволі затратная справа. Мабыць, яны проста паставілі абсталяванне на поле. Мы так рабіць не будзем.

– Вы сказалі пра дзевяць тысяч даляраў толькі на пакрыццё. Здолееце сабраць такія сродкі?

– У мінулым годзе агульны бюджэт мерапрыемства каля Опернага склаў каля 60 тысяч рублёў. Ясна, што ў нас не было выдаткаў на арэнду пляцоўкі, бо горад даваў яе бясплатна, на паслугі міліцыі і пажарных. У гэтым годзе прынялі новы законапраект. Увялі і новыя тарыфы.

Калі гэта будзе «Дынама» і дазволяць шэсце, толькі на паслугі міліцыі пойдзе каля пяці тысяч даляраў. Калі шэсця не будзе, думаю, у межах стадыёна такіх расцэнак не будзе. Магу сказаць, што збор сродкаў яшчэ да афіцыйнага адказу ідзе значна лепш, чым ў мінулым годзе, калі мы збіралі грошы на стагоддзе БНР.

Калі будзе дазволена, я ўпэўнены, што мы збяром [грошы], бо падтрымка невераргодная. У нас ёсць дамоўленасць з сур’ёзным бізнэсам. Мы спадзяемся і на людзей, бо робім гэта не для сябе. Я ўпэўнены: калі ў нас будзе пазітыўны адказ, мы зможам сабраць гэтыя сродкі.

Бюджэт такого мерапрыемства павінен быць не менш за 100 тысяч рублёў. Але я ўпэўнены, што, калі будзе пазітыўны адказ і яго дадуць не за пяць дзён, а як мінімум за месяц, мы ўсё гэта зможам.

– Месяц таму кіраўніцтва стадыёна казала, што арэна рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў, таму неспартыўныя мерапрыемствы на ёй абмежаваны. Тым не менш канцэрт Саладухі 1 мая дазволілі. Вас гэта здзівіла?

– Мы таксама ўздымалі гэтае пытанне ў «Дынама». Спачатку, калі падавалі заяўку, казалі, што ад Саладухі яе яшчэ няма. А пасля мы даведаліся, што Саладуха падаў заяўку, атрымаў дазвол ад Мінгарвыканкама і гэтае мерапрыемства адбудзецца.

Калі яму дазволілі ў маі, а ў нас мерапрыемства на месяц раней, павінны даць дабро і нам. Калі Саладуху можна, чаму нам нельга? Мы таксама робім важнае мерапрыемства. Не менш важнае, чым Саладуха.

Калі не атрымаем дазвол, гэта чарговы раз пакажа, што ёсць цэнзура: адным можна – іншым нельга. Гэта будзе прыкра. Гэта будзе паказваць, што сітуацыя ў краіне вельмі «станоўчая»: ёсць выбраныя людзі, якім можна, а ёсць выбраныя людзі, якім нельга.

Хаця мы ж не просім арэну бясплатна, а гатовыя аплаціць арэнду і выдаткі, якія будзе патрабаваць стадыён.

Блог Зямля пад белымі крыламі
фото: minsk2019.by

=
См. также:
«Технология предполагает полную смену газона после сезона». Почему ухаживать за полем на минском «Динамо» непросто



Просмотров: 520 | Добавил: stadiums | Теги: газон, Європейські Ігри, Стадіон Динамо, Мінськ, Павло Білоус | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 2
+3   Спам
1 Caprivi   (24.02.2019 15:25) [Материал]
на білоруській мові, отлично) перечитав з задоволенням

+2   Спам
2 tsyka   (24.02.2019 18:51) [Материал]
аналогічно )

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Сайт управляється системою uCozПри использовании информации и материалов с данного ресурса, гиперссылка на stadiums.at.ua обязательна. Copyright MyCorp © 2024